wd wp Пошук:

Герб Тыраны

Герб Тыраны — афіцыйны геральдычны сімвал горада Тыраны, сталіцы Албаніі.

Апісанне і сімвалізм

Герб Тыраны ўяўляе сабой геральдычны шчыт нетрадыцыйнай французскай формы, вертыкальна падзелены на дзве роўныя часткі, правая з якіх афарбавана ў чырвоны, левая — блакітны колеры. На чырвоным полі змешчана выява срэбнай (белай) гадзіннікавай вежы(ням.) бел. — вядомай славутасці горада, пабудаванай у XIX стагоддзі. На блакітным полі намалявана стылізаваная фігура сярэбранага ваўка, які стаіць на задніх лапах і трымае ў пярэдняй лапе залатую лілею. Выяву ваўка перасякае чырвоная перавязь з двума сярэбранымі васьміканцовымі зоркамі.

Воўк у народных балканскіх легендах паўстае, як сімвал строгай, але мудрай і справядлівай улады, якая клапоціцца пра свой народ. Французская лілея служыць напамінам аб падпарадкаванні часткі албанскіх земляў да сярэдзіны XIV стагоддзя сіцылійскім каралям. Герб увянчаны трохпрамянёвай каронай з вежамі сярэбранага колеру, што сімвалізуе сталічны статус горада.

Гарадскі герб быў афіцыйна зацверджаны 2001 года. Такім чынам Тырана з’яўляецца апошняй сярод еўрапейскіх сталіц, якая атрымала свой уласны герб.

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2001 годзе
Катэгорыя·Тырана
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта