wd wp Пошук:

Герб Смаргоні

Герб Смаргоні — герб горада Смаргонь Смаргонскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2004 г. № 590.

Апісанне

Герб уяўляе сабой іспанскі шчыт, у сярэбраным полі якога на чырвонай рашотцы намаляваны чорны мядзведзь, які стаіць на задніх лапах і трымае ў пярэдніх лапах герб Радзівілаў - на блакітным полі размешчаны тры чорныя паляўнічыя ражкі, злучаныя ў цэнтры муштукамі.

За аснову гербавага сюжэту ўзяты гістарычны факт існавання ў Смаргоні школы дрэсіроўкі мядзведзяў, так званай «Смаргонскай акадэміі», заснаванай у XVII стагоддзі Радзівіламі[1][2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Пра ўстанову афіцыйных геральдычных сімвалаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Гродзенскай вобласці: Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2004 г. №590(нявызн.). Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012. Праверана 30 красавіка 2009.
  2. Смаргонь(нявызн.). Геральдыка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 30 красавіка 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гербы гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Смаргонь