wd wp Пошук:

Герб Радуні

Герб Радуні — герб гарадскога пасёлка Радунь Воранаўскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.

Выява з велікакняжацкага прывілея 1792 года

Гістарычны герб пацверджаны гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім С. А. Панятоўскім 23 чэрвеня 1792: «у сярэбраным полі чырвоны рак»[1].

Апісанне

Сучасны герб уяўляе сабой барочны шчыт, у сярэбраным полі якога намаляваны рак чырвонага колеру[2]. У герб Радуні закладзены адзін найбольш распаўсюджаных у геральдыцы гербавых сюжэтаў — ідэя прыроднага багацця ў агульнадаступнай для ўсіх форме адлюстравання[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  2. Архівавана 23 жніўня 2020. Архівавана 23 жніўня 2020. Архівавана 23 жніўня 2020. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.
  3. «Гербы Гродзеншчыны — абсалютна еўрапейская, шматгаворачая геральдыка» Архівавана 26 лютага 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гербы населеных пунктаў Беларусі
Катэгорыя·Радунь
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў