wd wp Пошук:

Герб Пераброддзя

Сучасная рэканструкцыя герба Пераброддзя (злева) і яго выява з велікакняжацкага прывілея 1792 (справа)

Герб Пераброддзя — геральдычны сімвал Пераброддзя, нададзены гораду (у наш час мае статус вёскі) каралём польскім і вялікім князем літоўскім С. А. Панятоўскім 3 чэрвеня 1792: «у блакітным полі гарчычная харугва з сярэбранымі галунамі і манаграмай SA»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 2 чэрвеня 2009[2].

Апісанне

Герб вёскі Пераброддзе Мёрскага раёна ўяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога на зялёным ускрайку знаходзіцца выява залатой харугвы з сярэбранымі галунамі. У цэнтры харугвы манаграма чырвонага колеру з літар «S», «A» і «R».

Зноскі

  1. Анатоль Цітоў // Геральдыка беларускіх местаў. Мн., «Полымя», 1998, С.213
  2. Указ президента Республики Беларусь от 2 июня 2009 г. № 277 «Об утверждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Пераброддзе
Катэгорыя·Гербы населеных пунктаў Беларусі