Герб Ляхавічаў — сімвал горада Ляхавічаў. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 26 снежня 1994 года № 5.
У чырвоным полі варажскага шчыта срэбны план замка.
Герб і палажэнне аб ім былі ўхвалены рашэннем Ляхавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 26 снежня 1994 года № 56. Аўтары герба старшыня Ляхавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў У. В. Кузьміч і мастак-графік С. В. Чарановіч[1].