Герб Лынтупаў — герб гарадскога пасёлка Лынтупы Пастаўскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 г. № 86.
Герб уяўляе сабой іспанскі шчыт, у блакітным полі якога на зялёнай ускраіне, падтрыманай срэбным хвалістым поясам, намалявана залатая вежа.