wd wp Пошук:

Герб Квебека

Сучасны герб Квебека
Герб Квебека 1868—1939

Герб Квебе́ка (фр.: Armoiries du Québec) — адзін з сімвалаў канадскай правінцыі Квебек. Герб Квебека быў прыняты і зацверджаны каралевай Вікторыяй у 1868 годзе, сучасны варыянт выкарыстоўваецца з 1939 года.

Апісанне

Герб уяўляе сабой шчыт, двойчы перасечаны на блакіт, чырвоны і золата. У блакіце тры залатыя лілеі, у чырвоным залаты леапард з блакітным языком і кіпцюрамі, у золаце тры зялёныя кляновыя лісты з аднаго кораня. Шчыт увянчаны каронай Цюдараў, пад шчытом срэбная стужка з дэвізам правінцыі на французскай мове «Je me souviens» («Я памятаю»).

Кампазіцыя герба адлюстроўвае розныя этапы ў гісторыі правінцыі. Геральдычныя лілеі сімвалізуюць французскі перыяд гісторыі Квебека, леапард — брытанскую карону, кляновыя ліст — Канаду.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Квебек (правінцыя)
Катэгорыя·Гербы