Герб Кармы — герб гарадскога пасёлка Карма Кармянскага раёна Гомельскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 18 снежня 2000 года № 45.
У блакітным полі іспанскага шчыта два срэбныя шабельныя эфесы, пакладзеныя Андрэеўскім крыжам.
Быў прыняты рашэннем Кармянскага Савета дэпутатаў ад 22 верасня 2000 года № 31. Аўтар герба С. Я. Рассадзін, мастак Л. А. Бісюкоў[1][2].