wd wp Пошук:

Герб Канады

Герб Канады, Каралеўскі Герб Канады (англ.: Arms of Canada, Royal Coat of Arms of Canada, фр.: Armoiries du Canada)— адзін з афіцыйных дзяржаўных сімвалаў Канады. Першапачаткова Канада не мела ўласнага герба. Упершыню быў створаны ў 1868 годзе як герб Канадскай Канфедэрацыі. Складаўся з гербаў першых чатырох правінцый. З пашырэннем тэрыторыі Канады і ростам ліку правінцый герб ўскладняўся і да 1905 году складаўся ўжо з 9 частак, што рабіла яго занадта складаным. У 1915 годзе пачалася распрацоўка цалкам новага герба, які быў зацверджаны каралём Георгам V 21 лістапада 1921 года. У 1957 годзе дызайн быў крыху зменены, а ў 1994 годзе былі ўнесены нязначныя змены, пасля якіх герб прыняў сучасны выгляд.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Канады
Катэгорыя·Гербы дзяржаў
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта