wd wp Пошук:

Герб Дзісны

Герб Дзісны — герб горада Дзісны Мёрскага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лютага 2004 г. № 60.

Гістарычны герб нададзены гораду вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Аўгустам 20 студзеня 1569: «у блакітным полі ладдзя з разгорнутым ветразем»[1].

Апісанне

Сучасны герб Дзісны ўяўляе сабой барочны шчыт, на блакітным полі якога намалявана ладдзя натуральнага колеру з разгорнутым ветразем на хвалях серабрыстага колеру.

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гербы гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Дзісна
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта