wd wp Пошук:

Герб Гарадка

Герб Гарадка — герб горада Гарадок і Гарадоцкага раёна.

Апісанне

Сучасны герб Гарадка ўяўляе сабой выяву ў залатым полі барочнага шчыта льва, які стаіць, натуральнага колеру, павернутага направа.

Гісторыя

Герб 1781 года

Паводле некаторых звестак, у XVI ст. Гарадок меў свой герб: «у залатым полі леў»[1]. У 1781 годзе Гарадок атрымаў статус горада і новы герб з выявай Пагоні.

Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 года № 36[2]. У 2011 годзе ў герб былі ўнесены змены: заменена выява ільва, у ільва стала расчынена пашча. Сучасныя герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 года № 86[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  2. Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 20 января 2006 г. № 36 Архівавана 11 мая 2021.
  3. Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28 февраля 20011 г. № 86 Архівавана 11 мая 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гарадоцкі раён
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Гербы гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Гарадок
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта