wd wp Пошук:

Герб Вострава Мэн

Герб Вострава Мэн (англ.: Coat of arms of the Isle of Man) уяўляе сабой сярэбраны трыскеліён (трыножнік), з залатымі шпорамі і накаленнікамі, у чырвоным полі.

Паколькі востраў Мэн з’яўляецца каронным валоданнем, больш дакладная назва яго герба - Герб Яе Вялікасці, як кіраўніцы вострава Мэн (англ.: The Arms of Her Majesty in right of the Isle of Man).

Герб быў падараваны востраву каралеўскім указам ад 12 ліпеня 1996 года. Да гэтага на востраве выкарыстоўвалася больш простая версія герба.

Апісанне

Геральдычнае апісанне герба:

" Герб: На чырвоным полі срэбны трыножнік з залатым аздабленнем і шпорамі, шчыт увянчаны імператарскай каронай, шчыт падтрымліваюць сокал сапсан справа і крумкач злева, звернутыя адзін да аднаго, якія стаяць на стужцы з дэвізам Quocunque Jeceris Stabit.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гербы дзяржаў
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы вострава Мэн
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта