Герб Бабінавічаў — герб аграгарадка Бабінавічы Лёзненскага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2014 г. № 373.
Гістарычны герб Бабінавічы атрымалі 16 жніўня 1781 года: «у верхняй частцы тарчы частка гербу Магілёўскага: у залатым полі Расійскага герба: чорны двухгаловы арол, які выходзіць да палавіны, увенчаны трыма залатымі каронамі. у ніжняй — у блакітным полі 2 мачты з флюгерамі»[2] — у знак таго, што ў ваколіцах горада нарыхтоўваўся карабельны лес. У гэты час у Бабінавічах існавалі прыстань і склад лесаматэрыялаў, што сплаўлялі адсюль рэкамі Лучоса і Дзвіна ў Рыгу.
Сучасны герб Бабінавічаў уяўляе сабой французскі шчыт, у блакітным полі якога намаляваны дзве мачты натуральнага колеру з залатымі флюгерамі.