wd wp Пошук:

Герб Акцябрскага

Герб Акцябрскага — герб гарадскога пасёлка Акцябрскі Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 24 снежня 1998 года № 32.

Апісанне

Іспанскі шчыт рассечаны «ў слуп». У правым залатым полі тры чырвоныя вавёркі, у левым чырвоным — залатая княжацкая карона, пад каронай залаты кавалерскі крыж.

Рашэнне аб зацвярджэнні герба і палажэнні аб ім былі прыняты Акцябрскім раённым выканаўчым камітэтам 16 снежня 1998 года № 32. Аўтар герба і сцяга А. А. Шпунт, мастак І. А. Шпунт[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Герб Акцябрскага
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Акцябрскі (гарадскі пасёлак)
Катэгорыя·Гербы населеных пунктаў Беларусі
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта