wd wp Пошук:

Герберт Бірбам Тры

Сэр Герберт Дрэйпер Бірбам Тры (англ.: Herbert Beerbohm Tree, сапраўднае імя Herbert Draper Beerbohm) (17 снежня 1852, Кенсінгтон — 2 ліпеня 1917, Лондан) — англійскі акцёр, рэжысёр, тэатральны педагог і імпрэсарыё.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 снежня 1852 года ў Кенсінгтон (Лондан), атрымаўшы пры гэтым імя Герберт Дрэйпер Бірбам. Бацька Герберта — Джуліус Бірбам — меў літоўска-нямецкае паходжанне. Маці — Канстанцыя Дрэйпер — была англічанкай. Малодшы зводны брат — Макс Бірбам — знакаміты карыкатурыст і парадыст.

Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1876 годзе, з 1887 года ўзначальваў тэтр «Хеймаркет», у 18971915 гадах — тэатр «Хэр Маджэстыс».

Паставіў 20 п’ес У. Шэкспіра. Сярод іншых спектакляў: «Танцоўшчыца» Г. Джонса (1891), «Жанчына, не вартая ўвагі» О. Уайльда (1893), «Ірад» (1900), «Уліс» (1902), «Нерон» (1906) С. Філіпса, «Уваскрэсенне» паводле Л. Талстога (1903), «Пігмаліён» Б. Шоу (1914) і інш. Пастаноўкі вылучаліся відовішчнасцю, пышнасцю, знешнімі эфектамі.

Сярод роляў: Гамлет, Макбет, Рычард II (аднайменнай п’есы Шэкспіра), Няхлюдаў («Уваскрэсенне»).

У 1904 годзе заснаваў школу драматычнага мастацтва (пазней Каралеўская акадэмія драматычнага мастацтва).

Зноскі

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Sir Herbert Beerbohm Tree // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 LIBRIS — 2009. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. Sir Herbert Beerbohm Tree // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. 1 2 Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 2 лютага 2017.
  6. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  7. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  8. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  9. 1 2 Kindred Britain

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 снежня
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі 2 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1852 годзе
Катэгорыя·Акцёры Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1853 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане