wd wp Пошук:

Геранёнскі сельсавет

Геранё́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Геранёны.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 4 студзеня 1958 года ў склад сельсавета з Кудэйшынскага сельсавета перададзена вёска Махалы[1]. 5 чэрвеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кудэйшынскага сельсавета[2]. 15 мая 1963 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Жылеўскага сельсавета[3]. 6 жніўня 1979 года Жылеўскі сельсавет перайменаваны ў Геранёнскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Геранёны. 17 жніўня 2015 года скасаваны хутар Завяргані[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2365 чалавек[5], з іх 49,2 % — беларусы, 47,6 % — палякі, 2,4 % — рускія[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 чэрвеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 6.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 15 мая 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  4. Решение Ивьевского районного Совета депутатов от 17 августа 2015 г. № 55 Об упразднении хутора Завергани Геранёнского сельсовета Ивьевского района Гродненской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1963 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1979 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Геранёнскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе