Кудэ́йшынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Кудэйшы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Слесарскі сельсавет у складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Слесары. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Кудэйшынскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Кудэйшы[1]. 4 студзеня 1958 года ў склад Суражскага сельсавета перададзена вёска Карэвічы, у склад Геранёнскага сельсавета — вёска Махалы[2]. 5 чэрвеня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Геранёнскага сельсавета[3].