wd wp Пошук:

Герань бураватая

Герань бураватая[3], Герань цёмна-бурая, цёмная, сумная (Geranium phaeum) — кветкавая расліна сямейства гераніевых.

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з вузлаватым, коса ўзыходным або гарызантальным карэнішчам і апушаным кароткімі валаскамі сцяблом вышынёй 40-70 см. Лісце глыбока 5-7-пальчата-раздзеленае на клінападобна-рамбічныя, надрэзана-зубчастыя па краю долі; ніжняе — доўгачаранковае, сярэдняе — кароткачаранковае, верхняе — сядзячае. Кветкі цёмна-бура-фіялетавыя, з 5 крыху адагнутымі адваротнаяйкападобнымі, па краю хвалістымі пялёсткамі і 5 залозкамі-нектарнікамі паміж імі; размешчаны папарна на валасістых кветканожках. Плод — стэрыгма, якая распадаецца на 5 плодзікаў.

Пашырэнне

Сярэднееўрапейскі рэліктавы горны від. Пашырана ў Сярэдняй, Паўднёвай Еўропе, заходніх раёнах Усходняй Еўропы, на Балканах. На Беларусі Вельмі рэдкі від, які трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях. Месцы росту: дубова-грабавыя, грабавыя і вытворныя ад іх бярозавыя лясы кіслічнага і сніткавага тыпаў, прыбярэжныя алешнікі. Расце адзіночнымі экзэмплярамі і невялікімі, зрэдку значнымі групамі.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў траўні-чэрвені, пладаносіць у чэрвені-ліпені. Зацвітае на другі год. Размнажэнне насеннае.

Таксанамія

Від Герань бураватая ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).

  ещё 4 семейства
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ больш 300 відаў
       
  парадак Геранекветныя     род Герань    
             
  аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя     сямейства Гераніевыя     від
Герань бураватая
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ 4 рода  
     

Выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Герань
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны