wd wp Пошук:

Георг Хойзер

Георг Вільгельм Альберт Хойзер (ням.: Georg Heuser; 27 лютага 1913, Берлін, Германская імперыя30 студзеня 1989, Кобленц, ФРГ) — оберштурмфюрэру СС, ваенны злачынец, кіраўнік гестапа ў Мінску. Пасля вайны стаў пачаў начальнікам зямельнага крымінальнага кіраўніцтва ў Рэйнланд-Пфальц.

Біяграфія

Сын гандляра Альберта Хойзера і яго жонкі Маргарэт Стоўн. З 1923 наведваў рэальную гімназію ў Берлін-Ліхтэнберге, дзе правучыўся да 2 сакавіка 1932. З сярэдзіны 1932 г. вывучаў права ў Берліне, Кёнігсбергу і Празе. 27 ліпеня 1936 г. здаў першы дзяржаўны экзамен. З 1935 па 1937 служыў у Люфтвафэ. У пачатку 1938 ён вырашыў перайсці ў крымінальную паліцыю, пачаў служыць у паліцыі з 1 снежня таго ж года. Пачаў навучанне ў школе паліцыі бяспекі ў Берлін-Шарлотэнберге. 14 лютага 1941 года паспяхова здаў экзамен. Затым служыў у якасці памочніка камісара ў крымінальнай паліцыі ў Берліне ў аддзеле грашовых злачынстваў. З ліпеня 1941 крымінальны камісар. У Берліне з кастрычніка 1940 г. па ліпень 1941 прайшла серыя забойстваў, якіх Хойзер расследаваў разам з Вільгельмам Людтке, што прывяло да арышту злачынца Паўля Огорцова.

Дзейнасць у СССР і Славакіі

У 1941 годзе ўступіў у СС. Па сцвярджэнню самога Хойзера ён ніколі не быў членам нацысцкай партыі. У верасні 1941 павышаны да оберштурмфюрара, пасля чаго быў пераведзены ў зондэркаманду 1b пад кіраўніцтвам Эрыха Эрлінгера. Пасля заканчэння фарміравання паліцыі бяспекі і СД у Мінску, Хойзер IV узначаліў аддзел (гестапа)[1]. На гэтай пасадзе кіраваў шырокамасштабным знішчэннем менскіх яўрэяў, а таксама адказваў за функцыянаванне лагера Малы Трасцянец. У жніўні 1944 г. узначаліў айнзатцкаманду 14, якая займалася падаўленнем паўстання ў Славакіі. У сакавіку 1945 ўзначаліў баявую групу ў Крэмсе-ан-дэр-Дона.

Пасля вайны

Пасля заканчэння вайны жыў у Гослары ў сваёй сястры. З ліпеня 1948 па 30 чэрвеня 1949 працаваў у кампаніі Internationale Transporte Palatia ў Мутэрштадце. З 1949 па 1952 займаўся працай на заводзе акумулятараў “Akuwa”. Яго першая заява ў 1953 на паступленне на паліцэйскую службу была адхілена.

Вяртанне ў паліцыю

1 мая 1954 г. ён паступіў на службу ў паліцэйскі штаб у Людвігсхафене ў якасці старэйшага крымінальнага камісара. Ён мог прад’явіць пахвальны ліст ад Ёханэса Хоссбаха дарадцы па крымінальных справах і асабістага дарадцы прэзідэнта федэральнага ўпраўлення крымінальнай паліцыі Ганса Йесса. Хоссбах ведаў Хойзера як калегу ў 14 айнзатцкамандзе. 22 кастрычніка 1954 ён уладкаваўся на працу ў паліцэйскі ўчастак у Кайзерслаўтэрне. Часова займаў пасаду начальніка паліцэйскага кіраўніцтва ў Кайзерслаўтэрне. 15 ліпеня 1956 г. быў адкамандзіраваны ў зямельнае ўпраўленне крымінальнай паліцыі(LKA) у Рэйнланд-Пфальц. Пазней стаў кіраўніком LKA у Рэйнланд-Пфальц. У яго абавязкі ўваходзіў і вышук нацысцких злачынцаў.

Асуджэнне

15 ліпеня 1958 г. быў арыштаваны па дарозе ў спа-салон. Падчас папярэдняга зняволення калегі пасылалі яму букеты кветак[2]. 15 кастрычніка 1962 над ім і іншымі супрацоўнікамі СД і гестапа ў Мінску пачаўся судовы працэс. У выніку ён быў прызнаны вінаватым у саўдзельніцтве забойства 11 103 чалавек і прысуджаны да 15 гадоў турэмнага зняволення. У сярэдзіне 1969 Хойзер звярнуўся ў пракуратуру з мэтай прыпынення астатняй часткі прысуду. 12 снежня 1969 суд Кобленца загадаў яго вызваліць. Таксама яму былі прад’яўлены абвінавачванні па яго дзеянням у якасці кіраўніка айнзатцкаманды 14 і ён некалькі разоў дапытваўся з чэрвеня 1979 года па студзень 1980. 29 лютага 1980 пракурор пастанавіў спыніць расследаванне супраць яго. Да сваёй смерці ў 1989 пражываў у Кобленцы.

Зноскі

  1. Bajohr, Frank. Kriegsverbrechen: Auf Empfehlung des Gestapo-Chefs von Minsk (ням.) , Die Welt (10 чэрвеня 2011). Праверана 12 снежня 2018.
  2. Dr. Oliver Gußmann, Wolf Stegemann Wie ging die Bundesrepublik mit den NS-Tätern in KZs, an der Front oder am Schreibtisch um? Wie mit den Vollstreckern in Rathäusern, Verwaltungen und Ministerien? – Fallbeispiele. LKA-Chef Rheinland-Pfalz war Leiter eines Exekutionskommandos im Osten (ням.) . Rothenburg unterm Hakenkreuz. www.rothenburg-unterm-hakenkreuz.de (19 студзеня 2014). Праверана 12 снежня 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Кобленцы
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Памерлі 30 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Рэйнланд-Пфальцы
Катэгорыя·Афіцэры СС
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
Катэгорыя·Нацысцкія злачынцы