wd wp Пошук:

Георгіяс Цалакаглу

Гео́ргіяс Цала́каглу (грэч.: Γεώργιος Τσολάκογλου; красавік 1886, вёска Рэнтына, ном Трыкалы і Кардыцы, Фесалія, Каралеўства Грэцыя — 22 мая 1948, Афіны, Каралеўства Грэцыя) — грэчаскі генерал, прэм’ер-міністр марыянетачнага ўрада акупаванай Грэцыі ў 19411942 гадах.

Біяграфія

23 красавіка 1941 года ў парушэнне загаду грэчаскага галоўнакамандуючага падпісаў з прадстаўнікамі нямецкага і італьянскага камандавання акт аб капітуляцыі грэчаскіх войскаў, пасля чаго стаў першым прэм’ер-міністрам марыянетачнага ўрада акупаванай Грэцыі (19411942).

Цалакаглу падчас выканання сваіх службовых абавязкаў перарываў любыя антынямецкія паўстанні і спробы аднавіць манархію. У гэтым яму дапамагалі нямецкія гарнізоны, якія заставаліся ў Грэцыі. Аднак гэта прыводзіла толькі да пагаршэння агульнага стану эканомікі Грэцыі і росту незадаволенасці грамадзян. Цалкам была разбурана інфраструктура, усе прыпасы канфіскоўваліся ў насельніцтва і адпраўляліся войскам. Больш таго, большую частку даходаў грэчаскі ўрад перадаваў немцам, забяспечваючы іх як прыпасамі, так і фінансамі. Гэта палітыка прывяла да голаду зімой 1941—1942 гадоў, падчас якога памерлі больш за 300 тысяч чалавек.

Нягледзячы на патрабаванні адстаўкі Цалакаглу, той адмаўляўся пакідаць сваю пасаду. Больш за 80 тысяч чалавек былі сагнаны на працу ў Германію ў часы кіравання Цалакаглу, а тыя, хто адмаўляўся пакідаць краіну, знішчаліся фізічна. Урэшце, замест генерала Цалакаглу 17 лістапада 1942 года быў прызначаны Канстантынас Лагафетопулас.

У 1945 годзе грэчаскім судом прысуджаны да смерці. Прысуд быў заменены на пажыццёвае зняволенне. Памёр ад лейкеміі ў маі 1948 года.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 22 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў рэгіёне Фесалія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Военачальнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Афінах
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Грэцыі
Катэгорыя·Грэчаскі калабарацыянізм
Катэгорыя·Памерлі ад лейкеміі
Катэгорыя·Памерлі ў 1948 годзе
Катэгорыя·Генералы Грэцыі
Катэгорыя·Памерлі ў месцах пазбаўлення волі