wd wp Пошук:

Георгій Паўлавіч Лапато

Георгій Паўлавіч Лапато (нар. 23 жніўня 1924, в. Азершчына, Гомельскай губерніі — 13 лютага 2003, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі і інфарматыкі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), член-карэспандэнт АН СССР (1979), член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук (1991), доктар тэхнічных навук (1976), прафесар (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут (1952). З 1959 года галоўны інжынер, з 1964 года начальнік СКБ, з 1965 года начальнік праектнага бюро Мінскага завода вылічальных машын імя Арджанікідзэ, з 1969 г. дырэктар НДІ ЭВМ. У 1987—1996 гадах галоўны навуковы супрацоўнік НДІ ЭВМ, у 1992—1993 гадах дырэктар Навукова-інжынернага цэнтра «Нейракампутар». Адначасова ў Інстытуце сучасных ведаў: прарэктар, загадчык кафедры, прафесар.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы ў галіне распрацоўкі і ўкаранення ў прамысловасць ЭВМ сямейства «Мінск», ЭВМ Адзінай сістэмы і персанальных кампутараў на базе мікраэлектронікі, а таксама стварэння вылічальных комплексаў і сістэм, перыферыйнага абсталявання для ЭВМ, вытворчасці тэхнічных сродкаў і метадаў аўтаматызацыі праектавання ЭВМ. Галоўны канструктар ЭВМ «Мінск-1», вылічальнай сістэмы «Мінск-222», сістэмы калектыўнага карыстання «Нарач», шэрагу вазімых ЭВМ, вылічальных комплексаў спецыяльнага прызначэння.

Аўтар больш за 120 навуковых прац і 46 вынаходстваў.

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія СССР 1970 г. за стварэнне сямейства універсальных электронных вылічальных машын другога пакалення тыпу «Мінск» і асваенне іх серыйнай вытворчасці.

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі (1971), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), Леніна (1983), «Знак Пашаны» (1966), медалямі[1].

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Георгій Паўлавіч Лапато
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 13 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Выкладчыкі МЭІ
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі МЭІ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мінску
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты РАН
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»