Георгій Кузьміч Мітраховіч (9 сакавіка 1930, в. Прудок, Парыцкі раён — 2001) — беларускі будаўнік, Заслужаны будаўнік БССР (1965).
У Светлагорску з 1955 года. У 1965 годзе ўзначаліў комплексную брыгаду СУОР-150, якая працавала на будаўніцтве завода штучнага валакна, будавала жылыя дамы маладога горада, прамысловыя аб’екты. Брыгада пад кіраўніцтвам Г. К. Мітраховіча штомесяц выконвала вытворчыя заданні на 120—125 % пры выдатнай якасці работ. З мая 1979 года да выхаду на пенсію працаваў майстрам вытворчага навучання навучальнага пункта будтрэста № 20.
За дасягнутыя поспехі ў будаўніцтве завода штучнага валакна прысвоена званне «Заслужаны будаўнік БССР». Узнагароджаны ордэнам Леніна (1966). Пастановай Светлагорскага гарвыканкама № 240 ад 16 ліпеня 1986 года яму прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін г. Светлагорска»[1].