wd wp Пошук:

Георгій Кузьміч Мітраховіч

Георгій Кузьміч Мітраховіч (9 сакавіка 1930, в. Прудок, Парыцкі раён — 2001) — беларускі будаўнік, Заслужаны будаўнік БССР (1965).

Біяграфія

У Светлагорску з 1955 года. У 1965 годзе ўзначаліў комплексную брыгаду СУОР-150, якая працавала на будаўніцтве завода штучнага валакна, будавала жылыя дамы маладога горада, прамысловыя аб’екты. Брыгада пад кіраўніцтвам Г. К. Мітраховіча штомесяц выконвала вытворчыя заданні на 120—125 % пры выдатнай якасці работ. З мая 1979 года да выхаду на пенсію працаваў майстрам вытворчага навучання навучальнага пункта будтрэста № 20.

Узнагароды

За дасягнутыя поспехі ў будаўніцтве завода штучнага валакна прысвоена званне «Заслужаны будаўнік БССР». Узнагароджаны ордэнам Леніна (1966). Пастановай Светлагорскага гарвыканкама № 240 ад 16 ліпеня 1986 года яму прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін г. Светлагорска»[1].

Зноскі

  1. Ці пагодзіцца райвыканкам даць школам імёны замест лічбаў? Архівавана 11 мая 2021.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Светлагорскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Светлагорска
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»