wd wp Пошук:

Георгій Аляксеевіч Лукашэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лукашэвіч. Георгій Аляксеевіч Лукашэ́віч[1] (5 лютага 1939, вёска Стрэльна, Іванаўскі раён Брэсцкая вобласць18 снежня 1997) — беларускі акушэр-гінеколаг, доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (1997).

Біяграфія

У 1961 г. паспяхова скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. На працягу 5 гадоў працаваў загадчыкам Матольскай сельскай участковай бальніцы.

З 1966 па 1967 г. клінічны ардынатар Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. З 1967 па 1972 г. інспектар-урач Вучонага медыцынскага Савета Міністэрства аховы здароўя БССР, 1972 па 1978 г. — сакратар.

У 1972 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Акушэрства і гінекалогія».

З 1978 па 1983 г. — асістэнт, з 1983 па 1997 г. — дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі МДМІ.

У 1997 г. абараніў доктарскую дысертацыю. Загадчык 2-й кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў з 10 лістапада па 18 снежня 1997 г.

Навуковая дзейнасць

Апублікаваў 194 працы, 10 метадычных рэкамендацый па акушэрстве і гінекалогіі, меў 4 аўтарскіх пасведчанні на вынаходніцтвы, 9 рацыяналізатарскіх прапаноў, сярэбраны медаль ВДНГ СССР, дыплом ВДНГ.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Гінеколагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іванаўскім раёне
Катэгорыя·Акушэры Беларусі
Катэгорыя·Медыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 18 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе