wd wp Пошук:

Георгій Аляксандравіч Антанюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Антанюк.

Георгій Аляксандравіч Антанюк (нар. 13 лістапада 1942, в. Мацы, Кобрынскі раён) — беларускі філосаф, доктар філасофскіх навук (1991), прафесар (1993), сацыёлаг, даследчык прадметнай логікі, метадолаг сістэмнага падыходу ў сацыялогіі, адзін з першых распрацоўшчыкаў метадалогіі сістэмнага падыходу ў сацыялагічным даследаванні.

Біяграфія

Пасля заканчэння Магілёўскага машынабудаўнічага тэхнікума служыў у Савецкай арміі.

Скончыў філасофскі факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, спецыяльнасць — філасофія (1965—1970).

Вучыўся ў аспірантуры Інстытута філасофіі і права АН БССР (1970—1973). З 1973 года малодшы, потым старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР.

У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Системный подход в социологическом исследовании».

З 1980 года да чэрвеня 2004 года — выкладчык на кафедры філасофіі НАН Беларусі (старшы выкладчык, дацэнт, прафесар).

У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Социальное проектирование (теоретико-методологический аспект)». Доктарская дысертацыя прысвечана метадалогіі праектавання сацыяльных адносін.

Навуковая дзейнасць

Быў наватарам у распрацоўцы метадалогіі сацыяльна-інжынернага праектавання, прысвяціў гэтай тэме шэраг грунтоўных работ. З 1990-х гадоў паступова пераходзіць да крытычнага пераасэнсавання філасофіі і ў цэлым ідэалогіі як крыніцы аб’ектыўнага пазнання. Даследуе агульнасацыяльныя і агульнафіласофскія праблемы, вывучае праблемы сістэмнага падыходу ў сацыялагічным даследаванні, метадалогіі навуковага пазнання, а таксама маралі, палітыкі, ідэалогіі і дзяржаўнага будаўніцтва, рэлігіі, нацыянальна-этнічных адносін і інш.

Апублікавана звыш 70 навуковых работ. Аўтар шэрагу прац: «Социальное проектирование и управление общественным развитием: Теоретико-методологический аспект» (1986), «Социальное проектирование в процессе практического применения социальных знаний» (1992), «Социальная идеализация, идеология и общество» (1998), «Объективная цель человечества и его стандартизация» (2003) і інш.

З 1992 года Георгій Аляксандравіч рэгулярна публікуецца ў СМІ па розных актуальных праблемах Беларусі і Расіі, і праблемах, якія існуюць ва ўзаемаадносінах паміж гэтымі краінамі.

Працы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі філасофскага факультэта СПбДУ
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
Катэгорыя·Сацыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Сацыёлагі СССР
Катэгорыя·Філосафы СССР