У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарняўскі. Георгій Іванавіч Чарняўскі (6 (29) красавіка 1909, мястэчка Іўе, цяпер Гродзенская вобласць — 13 ліпеня 1985) — беларускі мастак.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вучыўся ў 1930—1933 гадах у Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў Ф. Фогта, М. Эндэ, Я. Мініна.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1960 года.
Працаваў у афармленчым мастацтве і прыкладной графіцы. Асноўныя творы: афармленне павільёна БССР на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве, інтэр’ераў аўтавакзала «Цэнтральны», Палаца культуры і тэхнікі аўтамабільнага завода, магазіна «Паўлінка», а таксама свята ў гонар 20-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (усе ў г. Мінску).