wd wp Пошук:

Генры Эйрынг

Генры Эйрынг (англ.: Henry Eyring, 20 сакавіка 1901 — 26 снежня 1981) — амерыканскі хімік-тэарэтык мексіканскага паходжання, спецыяліст у галіне вывучэння хуткасцей хімічных рэакцый і прамежкавых злучэнняў, член Міжнароднай Акадэміі Квантава-Малекулярных Даследаванняў.

Біяграфія

Эйрынг нарадзіўся ў 1901 годзе ў мармонскай суполцы Калоніі-Хуарэс у Мексіцы. Бацька Генры быў паспяховым фермерам і разводзіў буйную рагатую жывёлу. Аднак пачатак мексіканскай рэвалюцыі ў 1910 г. дэстабілізавала палітычную сітуацыю да такой ступені, што сям’я Генры разам з іншымі каланістамі мігравала ў Эль-Паса штата Тэхас у сярэдзіне ліпеня 1912 года.

Праз два гады бацька Генры купіў невялікую ферму паблізу Пімы ў Арызоне. Генры працягнуў навучанне, якое пачаў яшчэ ў Мексіцы, у Піме ў 1914 годзе. Затым вучыўся ў Гільскай Акадэміі — царкоўнай школе каля Пімы, якую скончыў у 1919 годзе. Ён рабіў вялікія поспехі ў матэматыцы і прыродазнаўчых навуках і вырашыў атрымаць інжынерную спецыяльнасць ва Універсітэце Арызоны.

Пасля заканчэння бакалаўрыяту ў 1923 годзе па спецыяльнасці «горны інжынер» Эйрынг працягнуў вучобу ва Універсітэце Арызоны і атрымаў ступень магістра ў галіне металургіі вясной 1924 года. Далей Генры выкладаў хімію ва Універсітэце Арызоны адзін навучальны год (1924—1925). Ва ўніверсітэце Берклі ён атрымаў доктарскую ступень (Ph.D., 1927).

На хімічным факультэце Універсітэта Вісконсіна ён працягнуў пачатую ў Берклі працу па вывучэнні ўзаемадзеяння газаў з альфа-часціцамі. У 1928 г. ён пачаў працаваць у лабараторыі Фэрынгтана Дэніэльса, дзе вывучаў разлажэнне N2O5 у розных растваральніках. Менавіта тут ён пачаў даследаванні ў галіне хімічнай кінетыкі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Henry Eyring // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Henry Eyring // Biographical MemoirsНацыянальная акадэмія навук ЗША, 1996. — Т. 70. — doi:10.17226/5406
  4. Henry Eyring, 1901-1982 // Annu. Rev. Phys. Chem. / G. K. Rollefson, H. Eyring, B. S. Rabinovitch et al. — Annual Reviews, 1983. — ISSN 0066-426X; 1545-1593doi:10.1146/ANNUREV.PC.34.100183.005033
  5. Henry Eyring // GeneaStar
  6. http://mormonscholarstestify.org/2351/henry-eyring
  7. Eyring H, Ree T, MS J. On an improved partition function of significant structure theory // Proc. Natl. Acad. Sci. U.S.A. / M. R. Berenbaum[Washington, etc.], USA: National Academy of Sciences [etc.], 1967. — Vol. 57, Iss. 6. — P. 1566–1572. — ISSN 0027-8424; 1091-6490doi:10.1073/PNAS.57.6.1566
  8. Eyring H Solution of the time-dependent schrödinger equation by the laplace transform method // Proc. Natl. Acad. Sci. U.S.A. / M. R. Berenbaum[Washington, etc.], USA: National Academy of Sciences [etc.], 1971. — Vol. 68, Iss. 1. — P. 76–81. — 6 p. — ISSN 0027-8424; 1091-6490doi:10.1073/PNAS.68.1.76
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Чыўаўа
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 26 снежня
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Пахаваныя ў Берліне
Катэгорыя·Памерлі ў Юце
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па хіміі
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Прыстлі
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка