У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кендал. Генры Уэй Кендал (англ.: Henry Way Kendall; 9 снежня 1926, Бостан, ЗША — 15 лютага 1999, Дзяржаўны запаведнік Вакула Спрынг, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1990), сумесна з Джэрамам Фрыдманам і Рычардам Тэйларам, «за піянерскія даследаванні глыбоканяпругкага рассейвання электронаў на пратонах і звязаных нейтронах, істотна важных для распрацоўкі кваркавай мадэлі ў фізіцы часціц».
Кендал памёр з-за цяжкага крывацёку падчас вадалазнай экспедыцыі ў нацыянальным парку Вакула Спрынгс ў Фларыдзе.