wd wp Пошук:

Генры Рэберн

Генры Рэберн(англ.: Henry Raeburn 4 сакавіка 1756 — 8 ліпеня 1823) — вядомы шатландскі і англійскі мастак, адзін з заснавальнікаў шатландскай школы жывапісу. Прадстаўнік стылю рамантызм.

Біяграфія

Раннія гады

Генры Рэберн нарадзіўся ў вёсцы Стокбрыдж блізу Эдынбурга, цяпер у межах сталіцы Шатландыі. Хлопец застаўся без бацькоў, і яго лёсам займаўся старэйшы брат. Хлопца перадалі ў выхаваўчую ўстанову, дзе ён атрымаў першапачатковую адукацыю. У 15 гадоў яго прынялі вучнем у майстэрню ювеліра, дзе ён авалодаў малюнкам. Звярнуўся падлетак і да партрэтнай мініяцюры. Поспехі былі гэтакімі прыкметнымі, што Генры пасля звярнуўся да жывапіс, які іграў як аматар. Здольнага хлопца пазнаёмілі з Дэвідам Марцінам, папулярным у той час мастаком — партрэтыстам у Эдынбургу.

Жаніцьба

Яго запрасілі стварыць чарговы партрэт. Так адбылося знаёмства Генры і ўдавы графа Леслі — Эн Эдгар. Верагодна, ўспыхнулі рамантычныя адносіны, таму што яны пажаніліся ў 1780 годзе, хоць нявеста была на 11 гадоў старэйшая за мужа. Шлюб аўтаматычна перавёў маладога мастака ў катэгорыю матэрыяльна забяспечаных. Пасля чатырох гадоў сумеснага жыцця, мастак адправіўся ў Італію разам з жонкай на стажыроўку.

Італьянскі перыяд

«Місіс Элінора Бійтн», 1790-я гг., Эрмітаж, Санкт-Пецярбург
«Святар, які катаецца на каньках», 1790-я гг., Нацыянальная галерэя Шатландыі(руск.) бел.

Шляхам у Італію муж і жонка спынілася ў Лондане. Рэберн наведаў мастака Джошуа Рэйналдса, які прадаставіў рэкамендавальныя лісты. Італьянскі перыяд мастака доўжыўся прыкладна два гады. Сярод знаёмых Рэбернаў у Рыме быў рымскі мастацкі аўтарытэт Пампеа Батоні(руск.) бел..

У 1787 годзе ён ужо працаваў у горадзе Эдынбург. Сярод першых твораў па вяртанні — партрэт лорда Данзас.

Генры Рэберн быў моцна прывязаны да Шатландыі, дзе нарадзіўся, вырас і сфармаваўся як мастак. Ён не часта наведваўся ў Лондан, што дазваляла засяродзіцца на працы і не мець лішніх і модных уплываў сталічных мастакоў. Генры Рэберн практычна не быў закрануты змярцвелымі схемах позняга класіцызму, не пераводзіў намаганні на стварэнне міфалагічных кампазіцый як Бенджамін Уэст(руск.) бел. або на партрэты алегорыямі як Джошуа Рэйналдс.

Сярод першых твораў — партрэт капітана Чарлза Інгліса(англ.) бел., якога мастак падаў каля гарматы згодна паданням аб гераізаваным вобразе брытанскага ваеннага. Партрэт спадабаўся. Пасля смерці Інгліса сям’я звярнулася да мастака зноў з просьбай перапісаць карціну, таму што Інгліс стаў контр-адміралам і сям’я жадала мець продка з высокім чынам. Раннія творы маюць разнастайныя кампазіцыі, пазнейшыя — даволі аднастайныя, нават падобнага фармату (бюст без рук). Сярод іх і творы ў межах параднага арыстакратычнага партрэта, схема якога ўжо была выпрацавана і зацверджана ў Брытанскай імперыі.

Апошнія гады

Мастаку менш удаваліся жаночыя партрэты, хоць яны не пазбаўленыя элегантнасці. Ён абагульняў і адзенне, і прычоскі, не выпісваючы падрабязна і дакладна валасы, а падаючы толькі іх раскошныя аб’ёмы. Мастак карыстаўся вадкімі алейнымі фарбамі і паверхня яго твораў вырабляла ўражанне акварэльнай тэхнікі.

У 1812 годзе яго абралі прэзідэнтам саюза мастакоў Эдынбурга. Яго ўплыў на мастацкую сітуацыю ў Шатландыі быў такім значным, што ён стаў адным з заснавальнікаў шатландскай школы жывапісу.

У 1815 годзе ён стаў паўнапраўным членам Каралеўскай Шатландскай акадэміі. 29 жніўня 1822 года кароль Георг IV даў яму тытул рыцара і прызначыў партрэтыстам яго вялікасці ў Шатландыі. Мастак памёр у Эдынбургу ў 1823 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 Henry Raeburn // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 https://rkd.nl/explore/artists/65411
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Шатландыі
Катэгорыя·Памерлі ў Эдынбургу
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі 8 ліпеня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1823 годзе
Катэгорыя·Члены Каралеўскага таварыства Эдынбурга
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1756 годзе
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Мастакі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эдынбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных