wd wp Пошук:

Генры Мейтленд Вільсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Уілсан.

Генры Мейтленд Уілсан (Вільсан) (англ.: Henry Maitland Wilson, 1st Baron Wilson; 5 верасня 1881 — 31 снежня 1964) — брытанскі военачальнік, фельдмаршал (1944).

Маладыя гады

Старэйшы сын сярэдняга землеўладальніка, капітана Брытанскай арміі ў адстаўцы. Атрымаў адукацыю ў Ітанскім каледжы і ў Каралеўскай ваеннай акадэміі ў Сандхёрсце. Залічаны ў Брытанскую армію ў сакавіку 1900 года ў чыне другога лейтэнанта і ў складзе стралковай брыгады адпраўлены на англа-бурскую вайну. З 1908 года служыў у Ірландыі ў чыне капітана. З 1911 года — ад’ютант камандзіра часткі ў Оксфардзе.

Першая сусветная вайна

У Першай сусветнай вайне ўсю вайну правёў на Заходнім фронце ў складзе Брытанскіх Экспедыцыйных Сіл. Ваяваў з 1914 года ў чыне маёра ў 16-й Ірландскай пяхотнай дывізіі. З 1915 года — 2-й афіцэр штаба 41-й пяхотнай дывізіі, затым у штабе 19 корпуса. Браў удзел у бітве на Соме і ў бітве пры Пашэндэйле.

З кастрычніка 1917 года — першы афіцэр штаба ў Новазеландскай пяхотнай дывізіі.

Паміж сусветнымі войнамі

Пасля вайны служыў у штабе дывізіі. Скончыў штабныя каледжы ў Кемберлі і ў Сандхёрсце. З 1927 года камандаваў батальёнам на мяжы Брытанскай Індыі і Афганістана. З 1930 года — выкладаў у штабным каледжы ў Кэмберлі. Тады ж займаўся даследчай працай, прыхільнік развіцця бранетанкавых сіл. З 1934 года камандаваў 6-й пяхотнай брыгадай. З 1935 года — генерал-маёр, прызначаны камандзірам 1-й механізаванай брыгады. З 1937 года — камандзір 2-й пяхотнай дывізіі. У чэрвені 1939 года ў званні генерал-лейтэнанта накіраваны ў Егіпет на пасаду камандуючага Брытанскімі войскамі ў Егіпце (Нільская армія).

Другая сусветная вайна

Падпарадкаваныя Вільсану войска пачалі баявыя дзеянні на мяжы з Лівіяй у чэрвені 1940 года, пасля ўступлення Італіі ў вайну. Скарыстаўшыся нерашучымі дзеяннямі італьянскага камандавання, спыніў італьянскі наступ у Егіпецкай аперацыі ў верасні 1940 года. Затым адыграць вялікую ролю ў разгроме італьянскіх войскаў у Паўночнай Афрыцы падчас Лівійскай аперацыі, у тым ліку ў снежні 1940 года атрымаў перамогу ў Сідзі-Барані. У лютым 1941 года прызначаны ваенным губернатарам правінцыі Кірэнаіка ў Лівіі ў званні поўнага генерала.

Аднак у тым жа месяцы прызначаны камандаючым Брытанскім экспедыцыйным корпусам, накіраваным у Грэцыю. Асноўную масу войскаў корпуса склалі аўстралійскія і новазеландскія войскі. Галоўнай задачай корпуса было садзейнічанне грэчаскім войскам у разгроме італьянцаў. якія да таго часу былі ўжо выцеснены грэкамі ў Албанію падчас італа-грэчаскай вайны. Аднак часткова з-за няўзгодненых дзеянняў урадаў Вялікабрытаніі і Грэцыі, часткова з-за таго, што камандаванню саюзных армій не ўдалося ўзгадніць свае дзеянні, адчувальных вынікаў дамагчыся не ўдалося. Больш таго, устрывожаны з’яўленнем англійскіх войскаў у Грэцыі Гітлер загадаў распрацаваць германскае ўварванне ў Грэцыю. У красавіку 1941 года немцы падчас Грэчаскай аперацыі акупавалі краіну і прымусілі капітуляваць грэчаскую армію 26 красавіка. Вільсан кіраваў эвакуацыяй сваіх войскаў на Крыт, а затым у Егіпет. Яго корпус пацярпеў паражэнне, страціўшы з 62,6 тысяч чалавек звыш 2 тысяч забітымі і параненымі, а таксама 14 тысяч палоннымі.

З 7 мая 1941 года — камандуючы брытанскімі войскамі ў Палесціне і Трансіарданіі. Падчас Сірыйска-Ліванскай аперацыі брытанцы нанеслі паражэнне французскім войскам урада «Вішы» і дамагліся іх капітуляцыі. З кастрычніка 1941 года — камандуючы 9-й арміяй у Сірыі і генерал-ад’ютант Яго Вялікасці. З 1942 года — камандуючы брытанскімі войскамі ў Іране.

У лютым 1943 года прызначаны галоўнакамандуючым на Сярэднім Усходзе. На гэтай пасадзе ўлетку 1943 года правёў дэсантныя аперацыі па захопе грэчаскіх астравоў Кос, Лерас і Самас, паспрабаваўшы скарыстацца спрыяльнай сітуацыяй пасля капітуляцыі Італіі. Аднак нямецкае камандаванне накіравала на астравы свае сілы і адбіла іх, захапіўшы ў палон брытанскія і італьянскія гарнізоны. Са снежня 1943 года — Вярхоўны Галоўнакамандуючы саюзнымі войскамі на Міжземным моры, але фактычна ўплыў Вільсана на ход баявых дзеянняў быў абмежаваным, з прычыны таго, што кіраўніцтва баявымі аперацыямі ў Італіі было ў руках фельдмаршала Харальда Александэра. У 1944 годзе атрымаў чын фельдмаршала.

Вільсан планаваў падрыхтоўку і ўзначаліў правядзенне Паўднёва-Французскай дэсантнай аперацыі ў жніўні 1944 года. У лістапада-снежні 1944 года кіраваў баявымі дзеяннямі па разгроме народна-вызваленчага руху ў Грэцыі. У снежні таго ж года прызначаны главой брытанскай ваеннай місіі ў Аб’яднаным савеце начальнікаў штабоў у Вашынгтоне замест памерлага фельдмаршала Дыла, заставаўся ім да 1947 года. Удзельнічаў у Ялцінскай і Патсдамскай канферэнцыях 1945 года.

У студзені 1946 года атрымаў тытул віконта Лівійскага і Стоўнленгтафт.

Адстаўка

У 1947 годзе звольнены ў адстаўку. У 19551960 гадах займала ганаровая пасада канстэбля Лонданскага Таўэра. Аўтар мемуар.

Награды

Брытанскія ўзнагароды

Замежныя ўзнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  2. (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За выдатныя заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1881 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 верасня
Катэгорыя·Узнагароджаныя грэчаскім ваенным крыжом
Катэгорыя·Фельдмаршалы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Рыцары Вялікага Крыжа ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (галоўнакамандуючыя)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Памерлі 31 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі Ітана
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Лазні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных