wd wp Пошук:

Генры Клей

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Генры Клей (англ.: Henry Clay, 12 красавіка 1777, акруга Хановер, Віргінія — 29 чэрвеня 1852, Вашынгтон, акруга Калумбія) — амерыканскі юрыст, палітычны і дзяржаўны дзеяч. Клей прадстаўляў штат Кентукі як у Сенаце, так і ў Палаце прадстаўнікоў, у якой ён таксама займаў пасаду спікера. У 1834—1836 гадах быў старшынёй сенацкага Камітэта па міжнародных адносінах. У кабінеце прэзідэнта Джона Квінсі Адамса Клей займаў пасаду дзяржаўнага сакратара. Ён тройчы, у 1824, 1832 і 1844 гадах, балатаваўся на пасаду прэзідэнта ЗША, усе тры разы Клей прайграваў выбары.

Клей быў адным з лідараў нацыянальнай рэспубліканскай партыі, а затым і партыі вігаў. Ён атрымаў мянушку «Вялікі майстар кампрамісу» за сваю дзейнасць па прадухіленні расколу ЗША з-за пытання рабства. Клей сыграў важную ролю ў прыняцці Миссурийского кампрамісу і кампрамісаў 1850 года. У 1957 годзе камітэт Сената пад кіраўніцтвам Джона Кенэдзі назваў Клея у ліку пяці найбольш выбітных сенатараў у гісторыі ЗША.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Henry Clay // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.britannica.com/biography/Henry-Clay
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Члены Палаты прадстаўнікоў ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вірджыніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1777 годзе
Катэгорыя·Памерлі 29 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Сенатары ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1852 годзе
Катэгорыя·Дзяржаўныя сакратары ЗША
Катэгорыя·Спікеры Палаты прадстаўнікоў ЗША
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кентукі
Катэгорыя·Памерлі ў Вашынгтоне