wd wp Пошук:

Генрых IV Распэ

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Генрых IV.

Генрых IV Распэ (ням.: Heinrich IV Raspe; 1204 — 16 лютага 1247, замак Вартбург, каля Айзенаха, Цюрынгія) — ландграф цюрынгенскі з 1227 года, трэці сын Германа I і Сафіі Баварскай.

Біяграфія

Пячатка Генрыха IV Распэ.

Пасля смерці ў 1227 годзе свайго старэйшага брата Людовіка IV Святога, Генрых выгнаў яго жонку Лізавету Венгерскую і сына Германа II з Вартбурга і захапіў Цюрынгенскае ландграфства з пфальцграфствам Саксоніяй.

Ён аказаў Багеміі дапамогу пры нашэсці манголаў; стаў апекуном Конрада, сына імператара Фрыдрыха II, але неўзабаве перайшоў на бок Папы, і партыя апошняга пасля пазбаўлення Фрыдрыха II кароны выбрала яго контрімператарам 22 мая 1246 года; у насмешку яго называлі папоўскім імператарам («каралём святароў»), таму што ў яго абранні бралі ўдзел пераважна духоўныя князі. Пры дапамозе папскіх грошай ён сабраў войска і разбіў Конрада 5 жніўня 1246 года ў бітве пры Франкфурце. Узімку 1247 года ён аблажыў Ульм і Ройтлінген. У сутыкненні пры Ройтлінгене Генрых быў паранены, затым нечакана згарнуў свае ваенныя дзеянні і сышоў у Вартбург, дзе захварэў і памёр 16 лютага 1247 года.

Быў пахаваны побач са сваімі бацькамі ў манастыры Св. Кацярыны каля Айзенаха.

Шлюб і дзеці

Генрых быў жанаты тры разы:

Ні ў адным са шлюбаў ён не меў сыноў. З яго смерцю згасла дынастыя цюрынгенскіх ландграфаў, пасля чаго разгарэлася працяглая вайна за цюрынгскую спадчыну паміж сваякамі ландграфскага дому па жаночай лініі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1204 годзе
Катэгорыя·Каралі германскія
Катэгорыя·Людавінгі
Катэгорыя·Памерлі 16 лютага
Катэгорыя·Пфальцграфы саксонскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1247 годзе
Катэгорыя·Ландграфы цюрынгскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XIII стагоддзя
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ