wd wp Пошук:

Гертруда фон Бабенберг

Статуя Дзевы Марыі і княгіні Гертруды ў Доксанскім кляштары прэманстрантаў. Скульптура была зроблена ў 1744 годзе ў гонар 600-годдзя з дня заснавання манастыра князем Уладзіславам II і яго жонкай Гертрудай фон Бабенберг

Гертруда фон Бабенберг (1120 — 4 жніўня 1150, Прага) — княгіня Чэхіі. Першая жонка Уладзіслава II, князя чэшскага з 1140 года, караля Чэхіі (1158—1173).

Нарадзілася ў сям’і маркграфа Аўстрыі Леапольда III Святога і Агнэсы фон Вайблінген, герцагіні Швабіі, дачкі Генрыха IV, імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Пляменніца імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыха V. Яе сястра Агнэса фон Бабенберг была жонкай князь-прынцэпса Польшчы Уладзіслава II Выгнанніка.

Выйшла замуж за Уладзіслава II у 1140 годзе. У 1142 г. Гертруда разам з малодшым братам Уладзіслава Дэпальтам паспяхова абараняла замак на Пражскім Градзе ад паўсталых мараўскіх князёў Конрада II Зноемскага, Ураціслава II Брненскага і Атона III Дзетлеба, якія аблажылі яго. Тым часам Уладзіслаў, адсутнічаў у замку, таму што адправіўся ў Германію за падтрымкай да Конрада III, які дапамог свайму швагру вярнуць княства і ўтрымацца на прастоле.

Ад шлюбу з Уладзіславам II нарадзіліся дзеці:

Па ініцыятыве Гертруды фон Бабенберг былі запрошаны ў краіну служкі новых каталіцкі манаскіх ордэнаў — прэманстранты і цыстэрцыянцы, а затым гаспітальеры. Для іх пры яе ўдзеле былі заснаваны Пласкі, Доксанскі і Страгаўскі кляштары ў Чэхіі.

Памерла пасля дзесяці гадоў шлюбу ва ўзросце 30 гадоў. Спачатку была пахавана ў Страгаўскім кляштары, а затым яе рэшткі былі перанесены ў Доксаны.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  3. (unspecified title) Праверана 26 верасня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Мужы і жонкі кіраўнікоў Чэхіі
Катэгорыя·Бабенбергі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1120 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 8 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1150 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дынастыя Бабенбергаў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Празе