wd wp Пошук:

Генрых II Бурбон-Кандэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Генрых II. Анры II дэ Бурбон (фр.: Henri de Bourbon; 1 верасня 1588 — 26 снежня 1646) — 3-і прынц дэ Кандэ, 1-ы герцаг дэ Манмарансі з 1633 года, 3-і герцаг Энгіенскі з 1588—1621, герцаг дэ Шатару.

Стаў прынцам дэ Кандэ неўзабаве пасля свайго нараджэння, якое адбылося ўжо пасля смерці бацькі, прынца Генрыха I.

Ён ажаніўся з Шарлотай-Маргарытай дэ Манмарансі ў 1609 годзе. Паколькі яго жонка стала аб’ектам заляцанняў і нясціплай увагі Генрыха IV, яму прыйшлося часова бегчы з жонкай з краіны.

Меў трох дзяцей, якія сталі аднымі з галоўных удзельнікаў Фронды:

  1. Ганна Жэнеўева дэ Бурбон-Кандэ (16191679), у шлюбе з Генрыхам II Арлеанскім, герцагам Лангвіль.
  2. Людовік II дэ Бурбон (16211686), вядомы як Вялікі Кандэ, спадчыннік бацькі, 4-ы герцаг Энгіенскі ў 1621—1646 гадах.
  3. Арман дэ Бурбон (16291666), 1-ы прынц Канці з 1629 года.

Вядомы гістарычны анекдот, які нібыта словамі прынца Кандэ дэманструе палітычную сітуацыю ў Францыі часоў кіравання Людовіка XIII: «Прынц Кандэ неяк распавядаў пра адзін медаль, што некалі належаў яму. На правым баку яго быў выбіты профіль Людовіка XIII са звычайным надпісам: „Rex Franc. et Nav.“ („Кароль Францыі і Навары“); а на адваротным — профіль кардынала Рышэльё, акружаны словамі: „Nil sine consilio“ („Не дзейнічай не параіўшыся“)».

У «Мемуарах» Франсуа дэ Ларошфуко прынцу дадзена вельмі неадназначная характарыстыка: «Прынц Кандэ, вялікі палітык, выдатны прыдворны, але да асабістых спраў належаў больш, чым да дзяржаўных, усе свае дамаганні абмяжоўваў толькі адным — узбагачацца»[4].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Pas L. v. Henri II de Bourbon de Condé // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Ларошфуко, 1971, с. 32

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 26 снежня
Катэгорыя·Прынцы Кандэ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1588 годзе
Катэгорыя·Пасмяротныя дзеці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1646 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Прынцы Кандэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Прыморская Шаранта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Міхаіла (Францыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных