wd wp Пошук:

Генрых Харутанскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Генрых Харутанскі (ням.: Heinrich von Kärnten, чэшск.: Jindřich Korutanský; 12652 красавіка 1335) — граф Ціроля (пад імем Генрых II), герцаг Карынтыі (пад імем Генрых VI) і Крайны1295 г.), кароль Багеміі з 22 жніўня па верасень 1306 (1-ы раз), з 15 жніўня 1307 па 9 снежня 1310 года. З Горыцка-Цірольскай дынастыі.

Біяграфія

Маладыя гады

Генрых быў малодшым сынам Майнгарда II, графа Ціроля і герцага Карынтыі, і Лізаветы Вітэльсбах, дачкі баварскага герцага Атона II. Пасля смерці бацькі ў 1295 г. і да 1310 г. Генрых лічыўся суправіцелем свайго старэйшага брата Атона ў Карынтыі, Крайне і Ціролі.

Кіраванне ў Чэхіі

Горыцка-Цірольскі дом з часоў Майнгарда II быў паслядоўным саюзнікам Габсбургаў, дзякуючы якім цірольскім графам удалося падпарадкаваць буйныя герцагствы Карынтыя і Крайна на паўднёва-ўсходніх межах Германіі. Аднак у 1305 г. браты Атон і Генрых перайшлі на бок праціўнікаў Габсбургаў — чэшскі кароль Вацлаў II прапанаваў Генрыху руку сваёй дачкі Ганны. У 1306 г. у Празе адбылося іх вяселле. У тым жа годзе новы кароль Чэхіі Вацлаў III, брат жонкі Генрыха, адправіўся на вайну ў Польшчу, пакінуўшы свайго зяця намеснікам свайго каралеўства. Але 4 жніўня Вацлаў III быў забіты ў Оламаўцы, не пакінуўшы спадчыннікаў мужчынскага пола. Генрых Харутанскі (гэта значыць Карынтыйскі) стаў галоўным прэтэндэнтам на чэшскі прастол. Сойм Чэхіі большасцю галасоў выбраў Генрыха каралём. Аднак яго кіраванне ў Празе працягвалася ўсяго месяц: да горада падышлі войскі Рудольфа III Габсбурга, герцага Аўстрыі, якія вымусілі Генрыха бегчы з Прагі.

У 1307 г. Рудольф сканаў, што дало магчымасць Генрыху вярнуцца ў Чэхію і каранавацца яе каралём. Чэшская знаць чакала, што з прыходам да ўлады Генрыха ў краіне адновіцца спакой і парадак. Аднак сам кароль быў досыць бесхарактарнай і нерашучай асобай. Яму не ўдалося палепшыць фінансавае становішча каралеўства, а наадварот, прыйшлося распрадаваць каштоўнасці чэшскай кароны. Супраць Генрыха неўзабаве пачала складвацца кааліцыя буйных магнатаў, якая свае надзеі ўскладала на апошнюю незамужнюю дачку Вацлава II Лізавету. Яны змаглі выдаць яе замуж за сына імператара Генрыха VII Яна Люксембургскага. Генрых аднак не жадаў здаваць свае пазіцыі і са сваімі карынтыйскімі войскамі аблажыў Прагу і Кутну Гору. Гэта на некаторы час умацавала яго ўладу, аднак да 1310 г. разгарэлася паўстанне чэшскіх саслоўяў супраць караля. Саюзнікі Люксембургаў атакавалі радавыя ўладанні Генрыха ў Карынтыі і Ціролі. Чэшскі сойм абвясціў пра пазбаўленне Генрыха прастола. У Прагу ўвайшлі войскі Яна Люксембургскага. Генрых бег у Карынтыю. Нягледзячы на страту чэшскага прастола, да канца свайго жыцця Генрых працягваў называць сябе каралём Чэхіі і Польшчы (каралём Польшчы лічыўся папярэднік Генрыха на чэшскім прастоле Вацлаў III).

Кіраванне ў Ціролі і Карынтыі

У 1310 г. сканаў старэйшы брат Генрыха і ён стаў адзінаўладным кіраўніком Ціроля, Крайны і Карынтыі. У канфлікце за прастол Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрых падтрымаў аўстрыйскага герцага Фрыдрыха Габсбурга супраць Людвіга Баварскага, на баку якога стаялі Люксембургі. У 1314 г. ён аддаў свой голас як караля Чэхіі на карысць Фрыдрыха, аднак гэта не дапамагло апошняму зацвердзіцца на германскім прастоле.

Тым не менш у 1321 г. імператар Людвіг Баварскі вырашыў пайсці на збліжэнне з Генрыхам і выступіў з ідэяй шлюбу герцага Карынтыі і сястры Яна Люксембургскага Марыі. Аднак гэты план праваліўся з-за пярэчанняў чэшскай каралевы Лізаветы, якая ненавідзела свайго былога зяця. Генрых застаўся ў партыі Габсбургаў. Толькі ў 1330 г. бакі знайшлі кампраміс: малодшы сын Яна Люксембургскага Іаган Генрых быў заручаны з дачкой і спадчынніцай Генрыха Харутанскага Маргарытай. Паводле ўмоў дагавора чэшскі кароль атрымліваў права стаць рэгентам уладанняў Генрыха ў выпадку яго смерці да дасягнення Маргарытай паўналецця.

У 1335 г. Генрых сканаў, пакінуўшы пасля сябе толькі дачку Маргарыту. У адпаведнасці з умовамі дагавора 1282 г. паміж Майнгардам II Горыцка-Цірольскім і Альбрэхтам I Габсбургам Карынтыя і Крайна перайшлі пад уладу герцагаў Аўстрыі, нягледзячы на супраціўленне Яна Люксембургскага, Маргарыце ўдалося захаваць за сабой толькі Цірольскае графства.

Гл. таксама

Шлюбы і дзеці

Адэльгейда Карынтыйская (1317—1325); Маргарыта (1318—1369), графіня Ціроля (1335—1363)

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  3. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік
Майнгард II
герцаг Карынтыі
герцаг Крайны

13101335
Пераемнік
Альбрэхт II
граф Ціроля
12951335
Пераемнік
Маргарыта
Папярэднік
Вацлаў III
кароль Чэхіі
1306
Пераемнік
Рудольф I
Папярэднік
Рудольф I
кароль Чэхіі
13071310
Пераемнік
Ян
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1265 годзе
Катэгорыя·Памерлі ад халеры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1270 годзе
Катэгорыя·Памерлі 2 красавіка
Катэгорыя·Каралі польскія
Катэгорыя·Каралі чэшскія
Катэгорыя·Памерлі 4 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Горыцкая дынастыя
Катэгорыя·Кіраўнікі Ціроля
Катэгорыя·Кіраўнікі Крайны
Катэгорыя·Кіраўнікі Карынтыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэхіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Каралеўства Багемія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1335 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Італіі