wd wp Пошук:

Генрык Ібсен

Генрык Ібсен (нарв.: Henrik Johan Ibsen, 20 сакавіка 1828, Шыен — 23 мая 1906, Хрысціянія (цяпер Осла)) — выдатны нарвежскі драматург.

Верш Ібсена «Я ветразь свой у свет вялiкi…» пераклаў на беларускую мову Уладзімір Жылка[5]. Мікалай Пінігін паставіў у 1984 годзе спектакль «Жанчына з мора» Генрыка Ібсена.

Біяграфія

Генрык нарадзіўся ў сям’і багатага камерсанта і быў старэйшым з пяцярых дзяцей. Калі яму споўнілася восем гадоў, бацька разарыўся. У 1843 годзе Генрык пераехаў у Грымстад, дзе ўладкаваўся памочнікам аптэкара. У гэты перыяд жыцця, з’явіліся першыя вершы Ібсена. Калі яму споўнілася васемнацаць гадоў, Ібсен стаў бацькам пазашлюбнага сына, маці якога была старэйшая за Ібсена і працавала служачай. З сынам Ібсен не падтрымліваў ніякіх кантактаў.

У 1850 годзе Ібсен пераехаў у Хрысціянію (зараз Осла), дзе адбыўся яго першы сцэнічны дэбют у тэатры Хрысціяніі, дзе была пастаўлена яго п’еса «Kjæmpehøien» (Труна Гунаў). Хутка драматург пераехаў у Берген, дзе ў 18511857 гг. узначаліў, разам са скрыпачом Оле Булам тэатр «Det Norske Theater». У гэтым тэатры, ён працаваў як памочнік рэжысёра і як драматург. На сцэне Det Norske Theater былі пастаўлены шмат п’есаў Ібсена. У 1857 годзе ён пазнаёміўся з Сюзанай Торэсен, з якой, праз некаторы час, ажаніўся. Хутка, у іх нарадзіўся сын Сігурд.

Генрык Ібсен

У 1857 годзе Ібсен зноў перабраўся ў Хрысціянію, дзе атрымаў пасаду кіраўніка тэатру Хрысціяніі «Norske Theater» (які разарыўся ў 1862 годзе). Перыяд 18571864 гг. стаў самым цяжкім перыядам у жыцці пісьменніка. Яго незадаволенасць пазіцыяй Нарвегіі, якая не дапамагла Даніі ў вайне з Прусіяй, а таксама фінансавыя цяжкасці сям’і прывялі да таго, што Ібсен вырашыў пакінуць краіну. Атрымаўшы фінансавую дапамогу ад нарвежскага парламента, драматург, разам з сям’ёй, пераехаў на поўдзень. Наступныя 27 гадоў ён жыў у Італіі і Германіі.

Менавіта ў Італіі адбыўся літаратурны пералом у творчасці Ібсена. Там была напісаны п’есы «Brand» i «Peera Gynta». У 1868 годзе Ібсен пераехаў у Манака, а праз некалькі год, у 1875 годзе, у Дрэздэн. Там так сама былі створаны лепшыя творы Ібсена, такія як «Nora», «Дзікая качка» і «Hedda Gabler». У 1879 годзе Ібсен вярнуўся ў Нарвегію, ўжо як вядомы драматург. Яго п’есы пачалі ставіць у тэатрах усёй Еўропы, а праблемы, якія ўздымаў Ібсен, выклікалі бурныя дэбаты ў нарвежскага грамадства. Апошнія гады жыцця Ібсен правёў у Хрысціяніі, дзе стаў адным з самых знакамітых жыхароў.

Творчасць

Першыя творы Ібсена з’явіліся ў 1850 годзе, калі ён напісаў вершы і драму са старажытнарымскай гісторыі «Catilina», матывы якой адлюстроўваюць рэвалюцыйныя падзеі ў Еўропе таго часу. Драма выйшла пад псеўданімам і поспеху не атрымала.

Бергенскі перыяд жыцця пісьменніка супадае з захапленнем палітычным нацыяналізмам і скандынаўскім фальклорам. У гэты час з’явіліся «сярэднявечныя» п’есы «Fru Inger til Østeraad» (1854 г.), «Gildet paa Solhoug» (18551856 г.г.), якія праславілі яго, «Olaf Liljekrans» (1856 г.), «Hærmændene paa Helgeland» (1857 г.) У 1862 годзе Ібсен напісаў твор «Камедыя кахання», у якой адлюстравана сатырычная карціна мяшчанска-чыноўнікага жыцця Нарвегіі. У драме «Барацьба за прастол» (1864 г.), пісьменнік паказаў перамогу героя, які выконваў прагрэсіўную гістарычную місію. У 1860 — пачатку 1870-х г.г., Ібсен чакае руйнавання старога свету і ў драме пра Юліана Адрачэнца «Кесар і галілеянін» (1873 г.), ён сцвярджае будучую ўзаемасувязь духоўнага і цялеснага пачаткаў у чалавеку.

Адной з самых папулярных п’ес Ібсена стала п’еса «Лялечны дом» (Et Dukkehjem, 1879 г.), якая выкрывае мяшчанскі сямейны лад жыцця.

Першая драма, напісаная Ібсенам пасля «Лялечнага дома» — «Прывіды» (Gengangere, 1881 г.), выкарыстоўвае матывы «Бранда»: рэлігія і ідэалізм, але крытыкі выкрываюць значны ўплыў французскага натуралізму.

У позніх творах пісьменніка ўскладняецца падтэкст, узрастае тонкасць псіхалагічнага малюнка. Тэма «моцнага чалавека» высоўваецца на першы план. Ібсен становіцца бязлітасным да сваіх герояў. Прыкладам могуць быць п’есы — «Будаўнік Сольнес» (Bygmester Solness, 1892 г.), «Юн Габрыэль Боркман» (John Gabriel Borkman, 1896 г.).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Haave J. Familien IbsenTelemark Museum, 2017.
  2. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. http://www.begravdeioslo.no/maler/grav/grave_id/12289 Праверана 27 кастрычніка 2017.
  4. http://www.imdb.com/name/nm0406585/
  5. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Нарвегіі
Катэгорыя·Памерлі ў Осла
Катэгорыя·Драматургі Нарвегіі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Данеброга
Катэгорыя·Памерлі 23 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка
Катэгорыя·Драматургі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1828 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Палярнай зоркі
Катэгорыя·Памерлі ў 1906 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэлемарку
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Драматургі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя на Спаскіх могілках (Осла)
Катэгорыя·Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэты Нарвегіі
Катэгорыя·Асобы