wd wp Пошук:

Генадзь Фёдаравіч Фядыніч

Генадзь Фёдаравіч Фядыніч (нар. 31 ліпеня 1957, Ракітніца, Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР) — беларускі палітычны і прафсаюзны дзеяч, былы старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці.

Біяграфія

Атрымаў адукацыю інжынера-механіка ў Беларускім політэхнічным інстытуце.

Узначальваў Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці з 1990 года[1]. У 2018 годзе вымушаны пакінуць пасаду старшыні прафсаюза ў сувязі з асуджэннем на 4 гады абмежавання волі і права займаць кіруючыя пасады па справе пра ўхіленне ад выплаты падаткаў прафсаюзам РЭП[2]. Быў затрыманы ў красавіку 2022 года, пасля прызнання прафсаюза РЭП экстрэмісцкім, разам з іншымі прафсаюзнымі дзеячамі Беларусі[3].

Зноскі

  1. Глобальные союзы призывают поддержать независимое профдвижение в Беларуси
  2. Лидеров независимого профсоюза приговорили к четырем годам “химии”
  3. Amnesty International требует раскрыть местонахождение задержанных белорусских профсоюзных лидеров

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Прафсаюзныя дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра палітыкаў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жабінкаўскім раёне
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы