wd wp Пошук:

Генадзь Пятровіч Чысцякоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чысцякоў. Генадзь Пятровіч Чысцякоў (22 мая 1937, Бузулук, Арэнбургская вобласць — студзень 2014[1]) — беларускі і рускі архітэктар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Бузулуку, у сям’і рабочага. Скончыў школу, паступіў лабарантам у педвучылішча, дзе педагог і мастак Сяргей Мікалаевіч Калаярскі параіў яму паступаць на архітэктуру[1].

Толькі з трэцяй спробы[1] здолеў паступіць у Маскоўскі архітэктурны інстытут, які скончыў у 1962 годзе. У 19621966 працаваў у Маскве і хімкамбінаце ў г. Рашаль Маскоўскай вобласці. 3 1966 у Брэсце — галоўны архітэктар праектаў, з 1981 года спецыяліст-архітэктар тэхнічнага аддзела інстытута «Брэстграмадзянпраект»[2]. Галоўны архітэктар Брэста[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года[3].

У 1991 годзе вярнуўся ў родны Бузулук, дзе выкладаў у будаўнічым тэхнікуме[4].

Творчасць

Асноўныя работы ў Беларусі: жылыя дамы з бібліятэкай на бульвары Шаўчэнкі, дзіцячая спартыўная школа (1966), абласная бібліятэка (1969), дзіцячая спартыўная школа па вул. Дзяржынскага (1968), Палац культуры прафсаюзаў па вул. Маскоўскай[3] (19781980), Дом Саюзаў па вул. К. Маркса (1973), грамадска-адміністрацыйны цэнтр Маскоўскага раёна (1979), гасцініца па вул. Чкалава (1973) у Брэсце; санаторый «Бярэсце» на воз. Рагазнянскім Брэсцкага раёна (1976)[2]; Дом культуры (1976) і камбінат верхняга трыкатажу (1978) у Пінску, Дом культуры ў г.п. Маларыта (1982), комплекс раённай бальніцы ў Драгічыне (1980)[3], раённая бальніца ў Кобрыне (1975); жылыя дамы і адміністрацыйна-грамадскі цэнтр у калгасе «Кастрычнік» Ляхавіцкага раёна (1976); музей касманаўтыкі на радзіме П. I. Клімука ў в. Камароўка Брэсцкага раёна (1978, у сааўтарстве)[2].

Аўтар друкаваных прац пра драўлянае дойлідства старажытнага Ноўгарада[3].

Асноўныя работы ў Расіі: па яго праектах пабудавана і адноўлена больш за 30 храмаў[4], будынкі Ашчадбанка ў Бузулуку і Кувандыку, правёў рэканструкцыю помнікаў архітэктуры Бузулука — музычнага каледжа, каледжа прамысловасці і транспарту, аўтар больш за 20 аб’ектаў гандлю, аўтобусных прыпынкаў, шматкватэрныя жылыя дамы, катэджаў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Светлая и горькая судьба (руск.)
  2. 1 2 3 Чысцякоў Генадзь Пятровіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. 1 2 3 4 Чистяков Геннадий Петрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  4. 1 2 Деревянное и каменное зодчество Бузулука(недаступная спасылка)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Архітэктары Масквы
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 1 студзеня
Катэгорыя·Архітэктары Пінска
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арэнбургскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Кобрына
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бузулуку
Катэгорыя·Выпускнікі МАРХІ
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Маларыты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Бузулука
Катэгорыя·Супрацоўнікі Брэстпраекта
Катэгорыя·Памерлі ў Арэнбургскай вобласці
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Брэста
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»