У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гвоздзік. Генадзь Міхайлавіч Гвоздзік (17 жніўня 1933, Рыбінск, Яраслаўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. Працаваў у Белхарчпраекце, архітэктарам Фрунзенскага раёна Мінска, старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Белпрампраекце, з 1976 года — старшым архітэктарам у Белкааппраекце, з 1981-га — кіраўніком праектнай групы Белэнергарамналадка, з 1988 года — вядучы архітэктар Беллегпрампраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года. Пражывае ў Мінску.
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): апаратны корпус электратэхнічнага завода (1966—1968), лабараторны корпус ІБіА Дзяржбуда БССР (1968—1970) у Мінску, Магілёўская абутковая фабрыка (1973).