wd wp Пошук:

Генадзь Дзмітрыевіч Карпенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карпенка.

Генадзь Дзмітрыевіч Карпе́нка (17 верасня 1949, Мінск — 6 красавіка 1999, Мінск) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, навуковец у вобласці тэхналогіі новых матэрыялаў і пакрыццяў. Доктар тэхнічных навук[1] (1990), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1991), Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1994).

Біяграфія

Нарадзіўся 17 верасня 1949 года ў Мінску.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1972). У 1972—1983 — стажор-даследчык, інжынер, старэйшы інжынер, загадчык групай, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР, у 1983—1987 — загадчык аддзелам Беларускага НДІ парашковай металургіі, у 1987—1990 — дырэктар Маладзечнанскага завода парашковай металургіі. У 1990—1996 дэпутат ВС БССР XII склікання і ВС РБ XIII склікання, у 1990—1992 — старшыня камісіі па навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе ВС БССР.

У 1991—1994 — старшыня Маладзечанскага гарвыканкама. Будучы на пасаде старшыні Маладзечанскага гарвыканкама (1991—1994) правёў у горадзе значныя эканамічныя пераўтварэнні, ініцыяваў правядзенне музычнага і тэатральнага фестываляў, стварэнне футбольнага клубу, карэнным чынам дэсаветызаваў гарадскую тапаніміку.

Выстаўляў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года, але не атрымаў падтрымкі ў сваёй партыі. Як дэпутат ВС РБ XIII склікання, а ў 1996 — намеснік Старшыні ВС РБ, кіраваў спробай імпічменту прэзідэнта А. Р. Лукашэнкі (1996). Кіраўнік Нацыянальнага выканаўчага камітэту (1998). Перад 1999 Генадзь Карпенка належаў да лідараў апазіцыі і лічыўся верагодным кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах 1999 года.

31 сакавіка 1999 года Генадзь Карпенка быў дастаўлены ў 9-ю Мінскую клінічную бальніцу з дыягназам «крывацёк у мозг». Суткі праляжаў у шпіталі без медычнай дапамогі[2] 1.4.1999 яму зроблена аперацыя па выдаленні гематомы. Знаходзіўся ў рэанімацыйным аддзяленні ў несвядомым стане і 6 красавіка 1999 года, у 7 гадзін раніцы, памёр. Смерць Генадзя Карпенкі была нечаканай, як сцвярджаецца, перад гэтым ён не скардзіўся на стан здароўя. У асяродзі беларускай апазіцыі існуе меркаванне, што смерць Генадзя Карпенкі звязаная са знікненнем Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара[3].

Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Г. Карпенка распрацаваў тэхналогіі ядзерных матэрыялаў на аснове дыаксідаў урана і хрому, якія ўкаранёныя ў тэхніцы. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваныя новыя тэхналагічныя працэсы атрымання вакуумных пакрыццяў з зададзеным комплексам фізіка-механічных уласцівасцей, а таксама створаны шэраг прамысловых установак для іх атрымання. Аўтар больш 100 навуковых прац, у т.л. 1 манаграфіі і 40 вынаходніцтваў.

Лаўрэат Дзяржаўная прэмія БССР (1986) за распрацоўку і стварэнне новых тэхналагічных працэсаў і абсталявання для нанясення тонкаплёнкавых пакрыццяў метадам іонна-прамянёвай апрацоўкі і іх шырокае ўкараненне ў народную гаспадарку БССР.

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. Тэма з тэхналогіі матэрыялаў.
  2. svaboda.org
  3. Два гады таму памёр Генадзь Карпенка.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 6 красавіка
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нераскрытыя забойствы ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Матэрыялазнаўцы СССР
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Старшыні гарадскіх выканаўчых камітэтаў Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі АІЭЯД «Сосны»
Катэгорыя·Матэрыялазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання