wd wp Пошук:

Генадзь Генадзьевіч Сабыніч

Генадзь Генадзьевіч Сабыніч (1973, Шунеўцы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Віцебскага райвыканкама з 2015 года

Біяграфія

У 1995 г. скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Механізаванне сельскай гаспадаркі». Свой працоўны шлях Генадзь Сабыніч пачынаў на пасадзе інжынера па укамплектаванню тэхнікі ў калгасе «Парыжская камуна» Глыбоцкага раёна, затым быў загадчыкам майстэрнямі, з 1997 па 2001 год — галоўным інжынерам калгаса імя Чапаева гэтага ж раёна.

З 2001 па 2006 год займаў пасаду дырэктара камунальнага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Лукомль» Чашніцкага раёна. З 2006 па 2012 год Генадзь Сабыніч быў першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сенненскага райвыканкама. У 2007 годзе Генадзь Генадзьевіч скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». З 2012 па 2015 год займаў пасаду намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, вёў пытанні механізацыі і сельскагаспадарчай перапрацоўкі.

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2021 г. № 245 «Аб узнагароджанні» // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 чэрвеня 2021. (бел.)
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Сенненскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старшыні Віцебскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне