wd wp Пошук:

Генадзь Барысавіч Шведзік

Генадзь Барысавіч Шведзік (4 сакавіка 1914, Бабруйск11 кастрычніка 1942) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачых. Працаваў на новабудоўлях Бірабіджана. У 1929 годзе прыехаў у Мінск і паступіў на рабфак. Скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1937). Адначасова працаваў у газеце «Юнгер арбайтэр» («Малады рабочы»), потым загадчыкам аддзела ў газеце «Піянер Беларусі». У 1938—1940 гадах выкладаў рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе ў Мінску, пасля — навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры АН БССР.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны служыў у Чырвонай Арміі, быў кулямётчыкам. Загінуў 11 кастрычніка 1942 года пад Бранскам.

Творчасць

Упершыню выступіў у друку з вершамі ў 1929 годзе. Пісаў на мове ідыш. Выдаў зборнікі паэзіі «Старт» (1934), паэму для дзяцей «Наш Джым» (1935) і зборнік «Вершы» (1939). У 1962 годзе ў перакладзе на беларускую мову апублікаваны зборнік «Лірыка», у 1989 годзе — кніга вершаў і лістоў «Матчына сляза».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 11 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Паэты на ідыш
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску