wd wp Пошук:

Генадзь Барысавіч Пацыенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пацыенка. Генадзь Барысавіч Пацыенка (нар. 25 жніўня 1937, в. Зубакі, Лёзненскі раён) — беларускі пісьменнік. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 года. Член Саюза пісьменнікаў Расіі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2007 года.

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Зубакі Лёзненскага раёна, там жа скончыў 4 класы, а затым сямігодку ў Дабрамыслях. Сярэднюю адукацыю атрымаў у горадзе Гродна. У 1954—1956 гадах працаваў на цаліне, пасля чаго вярнуўся ў Гродна. Потым быў прызваны ў армію. Служыў танкістам на Дальнім Усходзе.

Дарога ў літаратуру пачалася з газеты «Гродзенская праўда», дзе ён, токар Гродзенскага завода «Аўтазапчастка», друкаваў свае першыя творы. У той час газету ўзначальваў Васіль Быкаў. Ён звярнуў увагу на творчасць маладога пісьменніка і ў 1961 годзе адправіў яго на з’езд маладых пісьменнікаў Беларусі ў Мінск. У гэтым жа годзе з рэкамендацыйным лістом ад Васіля Быкава і Івана Шамякіна ён адправіўся ў Маскву паступаць у літаратурны інстытут імя Горкага, які ў 1966 годзе скончыў.

Пасля літінстытута Генадзь Пацыенка скончыў аспірантуру. Працаваў загадчыкам аддзела рэдакцыі часопіса «Маладая гвардыя», выкладаў у інстытуце.

Творчасць

З’яўляючыся саветнікам Міністэрства па справах нацыянальнасцяў Расійскай Федэрацыі, пісьменнік быў цесна звязаны з Паўночным Каўказам. Свае назіранні аб вайне ў Чачні ён выказаў у кнізе «Дни среди молний» (1994). За аповесць «Пока пуля летит» (2000) узнагароджаны сярэбраным медалём Міжнароднага Саюза славянскіх журналістаў. У 2007 годзе ў Віцебску быў выдадзены двухтомнік Генадзя Барысавіча «Выбранае», куды ўвайшлі лепшыя творы, якія былі створаны аўтарам за гады творчасці[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. Пацыенка Генадзь Барысавіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Лёзненскага раёна
Катэгорыя·Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 жніўня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Расіі