wd wp Пошук:

Генадзь Баляслававіч Хоміч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хоміч. Генадзь Баляслававіч Хоміч (нар. 1971, в. Заполле, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

У 1993 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2017 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1993 года працаваў начальнікам Воранаўскага аграхімаддзела Гродзенскай абласной праектна-вышукальнай станцыі хімізавання Воранаўскага раёна, з 1996 года — аграномам-насенняводам калгаса «Наперад» Воранаўскага раёна, з 1998 года — галоўным аграномам камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Саўгас „Вялікае Мажэйкава“» Шчучынскага раёна, з 2008 года — намеснікам дырэктара, а з 2010 года — дырэктарам гэтага ж прадпрыемства. З 2014 года — першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта. З 7 сакавіка 2018 года прызначаны на пасаду старшыні Слонімскага раённага выканаўчага камітэта.

З 2010 года з’яўляўся дэпутатам Мажэйкаўскага сельскага і Шчучынскага раённага Саветаў дэпутатаў.

Узнагароды

У 2017 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Сям’я

Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Старшыні Слонімскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Асобы