У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пусеў. Генадзь Адамавіч Пу́сеў (20 ліпеня 1948, г. Гомель) — беларускі мастак.
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1977 годзе. Арганізатар і начальнік участка мастацкай керамікі на Мінскім заводзе будаўнічых матэрыялаў.
Члены Беларускага саюза мастакоў з 1983 года.
Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і станковым жывапісе. Сярод твораў дэкаратыўныя скульптура «Птушка» (1975), «Вясна» (1977), «Алеся», «Яблынька» (абедзве 1980), «Дзяўчына ў капелюшы» (1997), трыпціхі «Песні роднага края» (1980), «Партызанам Беларусі» (1982), дэкаратыўных кампазіцыі «Поры года» (1983), «Перамога» (1985), серыя дэкаратыўных ваз «Палессе» (1986), дэкаратыўных камплектаў «Белая варона» (1995), «Чорныя лебедзі» (1997), жывапісных твораў «Варажба» (1966—1985), «Мацярынства» (1988), «Развітанне з дзяцінствам» (1991), «Паўстанне Налівайкі» (1995), «Выкраданне Еўропы» (1999), «Скачкі з амурам» (2000) і інш. Выканаў шэраг афармленчых работ. Творы вызначаюцца дэкаратыўнай выразнасцю, своеасаблівасцю тэхнікі выканання.