wd wp Пошук:

Гемацыянін

Ніжняя частка цела краба Cancer productus мае фіялетавы колер дзякуючы гемацыяніну

Гемацыянін (ад стар.-грэч.: αἷμα — кроў і стар.-грэч.: κυανoῦς — лазурны, блакітны) — дыхальны пігмент гемалімфы малюскаў, вышэйшых ракападобных і некаторых павукападобных, якi ажыццяўляе ў арганізме транспарт кіслароду. Гемацыянін — бялок, які адносіцца да хромапратэідаў, малярная маса 350 000-6 500 000. Злучэнне кіслароду з гемацыянінам абумоўлена наяўнасцю ў яго складзе медзі. Акіслены гемацыянін афарбаваны ў сіні колер, адноўлены - бясколерны.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Металапратэіны
Катэгорыя·Транспартныя бялкі
Катэгорыя·Бялкі крыві