wd wp Пошук:

Геленіум

Геленіум (Helenium) — род адно-або шматгадовых травяністых раслін сямейства складанакветных.

Арэал

Каля 40 відаў у Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы, пераважна на захадзе ЗША.

Значэнне

Многія віды дэкаратыўныя. У садоўніцтве шырока выкарыстоўваецца геленіум восеньскі (Helenium autumnale) — мнагалетнік з буйнымі кветкавымі кошыкамі ў шчыткападобных суквеццях. Садовыя формы і гатункі гібрыднага паходжання аб’ядноўваюць пад назвай геленіум гібрыдны (Helenium hybridum); яны розныя па вышыні і адрозніваюцца афарбоўкай кветкавых кошыкаў — камбінацыямі жоўтых, карычневых і чырвона-пурпуровых адценняў. Квітнеюць ў другой палове лета і ўвосень.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта