wd wp Пошук:

Гебхарт Вайс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вайс.

Гебхарт Вайс (ням.: Gebhardt Weiss; 1946, Бон-Бойле) — нямецкі дыпламат. Пасол ФРГ у Рэспубліцы Беларусь (20072010).

Біяграфія

Вывучаў гісторыю, славістыку, філасофію і параўнальнае літаратуразнаўства ў Боне, стыпендыят Германскага навукова-даследчага таварыства ў МДУ імя Ламаносава; доктар філасофскіх навук. З 1975 года ў Міністэрстве замежных спраў Германіі. У 19952000 гадах — начальнік аддзела па пытаннях раззбраення і кантролю над узбраеннямі ў МЗС і пасол па асаблівых даручэннях, адказны за перамовы па Дагаворы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. У 20002004 гадах працаваў паслом ФРГ у Харватыі. У 20042007 гадах — пасол у Казахстане.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Паслы Германіі ў Беларусі
Катэгорыя·Паслы Германіі ў Казахстане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Боне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паслы Германіі ў Харватыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе