wd wp Пошук:

Геафіл звычайны

Геафіл звычайны (Geophilus flavus) — від губаногіх з сямейства Geophilidae. Наземныя членістаногія, якія часта сустракаюцца і на ўзбярэжжах мораў.

Апісанне

Маюць жаўтаватую афарбоўку і 49-57 пар ног[1].

Даўжыня тонкага цела 40-60 мм. Галава невялікая, памяранцава-карычневага колеру. Галава нясе пару адносна доўгіх антэн. Сківіцы з зубамі. Ногі афарбаваныя, як і цела. Хадзільныя ногі кароткія, членістыя.

Арэал і экалогія

Сустракаецца паўсюдна ў Еўропе і быў інтрадукаваны ў Паўночную Амерыку і Аўстралію (на Тасманіі іх упершыню знайшлі ў 1959 годзе).

Жывуць у разнастайных вільготных месцах з вялікай колькасцю хованак. Можа быць знойдзены ў розных тыпах лесу, а таксама ў непасрэднай блізкасці ад людскіх паселішчаў, у садах і гародах. Вядзе ўтойлівы лад жыцця ў глебе, пад камянямі або ў каранях дрэў. Сілкуецца рознымі дробнымі жывёламі і рознымі арганічнымі рэшткамі жывёльнага паходжання. Рухаецца вельмі хутка[2].

Зноскі

  1. Macro Photos - Chilopoda (centipedes) - Geophilus flavus(нявызн.). Insectmacros.com. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2012. Праверана 9 мая 2012.
  2. Geophilus flavus — Natura Bohemica

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Губаногія
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1778 годзе
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL