Геафіл звычайны (Geophilus flavus) — від губаногіх з сямейства Geophilidae. Наземныя членістаногія, якія часта сустракаюцца і на ўзбярэжжах мораў.
Маюць жаўтаватую афарбоўку і 49-57 пар ног[1].
Даўжыня тонкага цела 40-60 мм. Галава невялікая, памяранцава-карычневага колеру. Галава нясе пару адносна доўгіх антэн. Сківіцы з зубамі. Ногі афарбаваныя, як і цела. Хадзільныя ногі кароткія, членістыя.
Сустракаецца паўсюдна ў Еўропе і быў інтрадукаваны ў Паўночную Амерыку і Аўстралію (на Тасманіі іх упершыню знайшлі ў 1959 годзе).
Жывуць у разнастайных вільготных месцах з вялікай колькасцю хованак. Можа быць знойдзены ў розных тыпах лесу, а таксама ў непасрэднай блізкасці ад людскіх паселішчаў, у садах і гародах. Вядзе ўтойлівы лад жыцця ў глебе, пад камянямі або ў каранях дрэў. Сілкуецца рознымі дробнымі жывёламі і рознымі арганічнымі рэшткамі жывёльнага паходжання. Рухаецца вельмі хутка[2].